Ня толькі каўбаскі: што чакае гасцей фестываля “Мотальскія прысмакі”

Сёлета на міжнародным фестывалі фальклору“Мотальскія прысмакі” плануецца зрабіць акцэнт на нацыянальных дыяспарах. У Моталь прыедуць прадстаўнікі розных этнічных груп, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Таксама чкаюць гасцей з Іркуцкай вобласці Расіі.

Ня толькі каўбаскі: што чакае гасцей фестываля “Мотальскія прысмакі”
Ня толькі каўбаскі: што чакае гасцей фестываля “Мотальскія прысмакі” / Фото: vmotol.by

У аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна 12-13 жніўня 2023 года пройдзе традыцыйны фестываль фальклору. Сёлета “Мотальскія прысмакі” ладзяцца ў дванаццаты раз.

У гэтым годзе акцэнт будзе зроблены на нацыянальных дыяспарах. У Моталь прыедуць прадстаўнікі розных этнічных груп, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Госці прымуць удзел у тэатралізаваным шэсці-адкрыцці фестывалю і вялікім святочным канцэрце. Таксама для іх арганізаваны круглы стол пад назвай “Нацыянальная кухня — ключ да дружбы народаў”.

Сёлета на «Мотальскіх прысмаках» чакаюць дэлегацыю з Расіі. У снежні 2022 года ў Іркуцку было падпісана пагадненне аб усталяванні партнёрскіх адносін. Пагадненне тычыцца Мотальскага сельскага савета і сельскага паселішча Тургенеўка Баяндаеўскага раёна Іркуцкай вобласці.

“Нашы новыя пабрацімы маюць намер прыехаць і браць ўдзел у фестываль. Ва ўсялякім разе, дамоўленасць пра гэта ёсць», — распавёў БЕЛТА старшыня Мотальскага сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Піліповіч.

Вёска Тургенеўка заснавана беларускімі перасяленцамі ў 1909 годзе падчас сталыпінскай рэформы. Жыхары Тургенеўкі ў асноўным паходзяць з Заходняга Палесся. Яны прывезлі з сабой і захавалі на чужыне не толькі ўнікальную культуру земляробства.

Засталіся таксама старажытныя славянскія абрады і традыцыі. У вёсцы пабудаваны гісторыка-этнаграфічны музей, арганізаваны беларускі народны хор “Варэнічкі”. А яшчэ пры школе дзейнічае фальклорная дзіцячая студыя “Рушнічок”.

Праграма “Мотальскіх прысмакаў”, як звычайна, задаволіць самы патрабавальны густ. Гасцей чакаюць кейтэрынг па-матольску, рады з мяснымі і рыбнымі дэлікатэсамі.

Будуць працаваць выстава-дэгустацыя страў і напояў з традыцыйнай кухні маталян, гандлёвыя і выставачныя падворкі майстроў-рамеснікаў. Хлебныя крамы прапануюць эка-хлеб на заквасцы.

На пляцоўцы «Кухня здароўя» можна будзе пакаштаваць травяныя чаі і набыць зборы лекавых траў. Сваю прадукцыю прэзентуюць мясцовыя прадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі.

Не менш разнастайнай чакаецца забаўляльная праграма фэсту. Запланаваны фестывальны баль, майстар-класы палескіх бытавых танцаў, пляцоўкі народнай музыкі і гумару. У праграме таксама шматжанравы фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці «Мотальскія перазвоны», вячэрняе фольк-шоу і святочны феерверк.

Новы фармат “Мотальскіх прысмакаў”: што трэба ведаць пра фестываль

Из рубрики