Дошка для мыцця і ночвы зноў у модзе?
Ашалець! На дварэ ХХI cтагодддзе – штучны інтэлект, 3D-прынтары друкуюць дамы, у космасе старлінкі, процьма высокатэхналагічных прыбораў з віртуальнай і дапоўненай рэальнасцю, а тут сенсацыя! У продажы з’явілася… дошка для мыцця. Так, тая самая, якой карысталіся пра-прабабулі, што мылі на рацэ ці ў ночвах, коўзаючы вопратку па яе рыфлёнай паверхні.
Прагрэс навукова-тэхнічны ў рэаліях – дошка для мыцця! / Фото: Прагрэс навукова-тэхнічны ў рэаліях – дошка для мыцця!
Дошка для мыцця прадаецца на платформе Ozon. І гэта прылада “імпартазамяшчэння” здзіўляе коштам на тавар і папулярнасцю – цана расце з кожным днём! Учора каштавала 39,94 BYN, а 8 студзеня 2025 года цана вырасла да 40,86 BYN.
Можа гэта звязана з ростам курса валют, а можа з павелічэннем продажаў. Але факт застаецца фактам: “сціральная дошка” даражэе. Ну а што вы думалі – гэта ж безадказны, надзейны і экалагічны інструмент, які ніколі не падвядзе і не зломіцца. Галоўнае, каб чалавек быў не бязрукі, бо інакш бялізну не пасціраешь
Навошта траціць электраэнергію на гэтыя пральныя машыны. “Сціральная дошка” дапаможа зэканоміць грошы, не трэба займацца фітнэсам і зноў жа траціцца на спартыўныя залі – перамыўшы гору вопраткі і бялізны, здароўя і энергіі патроіцца.
Галоўныя перавагі гэтага інструмента:
Надзейнасць: зроблена з якасных і даўгавечных матэрыялаў;
Эканомія: не патрабуе электрычнасці;
Мабільнасць: лёгка перавозіць і выкарыстоўваць у любым месцы.
Калі вы шукаеце практычнае і надзейнае рашэнне для мыцця – дошка для мыцця з’яўляецца цудоўным выбарам. А яшчэ нечаканым падарункам, калі яе падарыць на вяселле, калегам на юбілей і любыя святы. Прадукт універсальны! Набыць такую дошку можна хутка і проста, замовіўшы праз інтэрнэт.
Пра серыйную вытворчасць сякераў ужо чыталі, зараз дошка для мыцця, што наступнае?
Новости
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
Материалы по теме
“Весёлый напугай” не понравился госстандарту Гродненской области
Покупателям в Беларуси запретили продавать четыре желейных десерта, выявленных в Гродненской области. Областная инспекция Госстандарта нашла их во время проверки. Продукция не соответствовала требованиям к безопасности продуктов и пищевых добавок.