“Народзец” для ўлады становіцца залатой жылай
Улада яшчэ не разабралася з увядзеннем падатку на “дармаедаў”, а ўсё новыя ідэі аб пошлінах і падатках, нібы чэрці з табакеркі, выскокваюць з розных міністэрскіх кабінетаў. З’яўляецца адчуванне, што мадэль “беларускага эканамічнага цуда” трашчыць па ўсіх шва і ўлада зараз займаецца мазгавым штурмам па вышуку грошай для папаўнення бюджэту.
“Народзец” для ўлады становіцца залатой жылай
Гастарбайтарам, хатнім гаспадыням і бамжам – падатак на дармаедства, чаўнакам – пошліны на шопінг па “100 долараў з носа”, іпэшнікам – сертыфікаты… Літаральна на днях агучылі яшчэ адну крыніцу папаўнення бюджэту за кошт простага народа – увядзенне пошліны за допуск аўтамабіляў да дарожнага руху. Чыноўнікі Міністэрства фінансаў кажуць, што дзяржпошліна “за дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху” можа скласці ад 1 да 12 б.в. (на сёння – ад 130000 да 1560000 рублёў. – Рэд.)
Паводле слоў намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Алега Селіверстава, плацеж будзе разавым і сплачвацца як з грузавікоў, так і з легкавых аўтамабіляў.
Праект закона ўжо прыняты Саветам Міністраў і знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі Прэзідэнта, а потым яго павінен разгледзець парламент. Ці з’явіцца пошліна на аўто ў 2014 годзе, у Мінфіне адназначна пакуль не кажуць, але і не выключаюць такой магчымасці.
Мяркуецца, што такія паступленні ад пошліны будуць накіраваны на будаўніцтва і рамонт дарог. Толькі гэта падобна ўжо на двайное падаткаабкладанне. У кошт паліва, якім мы запраўляем аўтамабілі і якое перыядычна даражае, ужо фактычна закладзены “падатак на транспарт”: больш ездзіш – больш плаціш. А на грузавікі дык гэта будзе трайны падатак, бо яны ўжо плацяць за кожны кіламетр на платных магістралях. Ствараецца ўражанне, што мэта ўвядзення такой пошліны – гэта чарговая латка на дзірку ў бюджэце.
Гледзячы на гэтых генератараў ідэй, якія, каб выправіць эканамічнае становішча, прыдумваюць, як рвануць хоць касмыль шэрсці нават з паршывай авечкі, падаецца, што беларускі “народзец” для нашай улады становіцца адзінай залатой жылай, як газ і нафта для расійскіх алігархаў.
Падкідваючы розныя ідэі для папаўнення казны праз падаткі, зборы, адмежаванні, чыноўнікі адначасова абмацваюць глебу настрояў грамадства і іх рэакцыю. Мяркую, што такой рэакцыі, як пасля прапановы ўвесці пошліну “100 долараў з носа” на выезд за мяжу, на гэты раз не будзе. Тады народ адрэагаваў хваляй абурэння не толькі на інтэрнэт-форумах, але і зборам подпісаў, пасля чаго Прэзідэнт адмовіўся ад увядзення пошліны. “Вось бразнуў, сабе ў шкоду, напэўна…”, – сказаў потым А. Лукашэнка.
Практыка транспартнага падатку існуе ў многіх краінах. Хутчэй за ўсё, аўтаўладальнікі, якіх абкладуць падаткам, у сэрцах “абкладуць” тых, хто гэта прыдумаў, матам і пойдуць плаціць. А крыўда застанецца.
Таксама магчыма нарастанне незадавальнення кіраўніцтвам краіны. Столькі нам казалі пра сацыяльную накіраванасць дзяржавы, пра перамогі ў розных сферах народнай гаспадаркі, пра квітнеючую і моцную Беларусь. Абяцалі, што памер зарплаты да 2015 года павінен наблізіцца да $1 тыс. у эквіваленце.
Давер улада можа страціць вельмі хутка. Зарплаты абясцэньваюцца, бальнічныя “падрэзалі”, прадукты і камунальныя паслугі даражаюць, жыллёвае будаўніцтва згортваецца, валюта «расце» амаль кожны дзень. Атрымліваецца, што без пазык Расіі і замежных крэдытаў наша цудоўная краіна сама пакуль можа толькі выжываць, а не квітнець.
Горка і прыкра казаць, але ў галаву прыходзіць непрыемнае параўнанне: калі алкаголіку перастаюць пазычаць грошы суседзі, ён пачынае выцыганьваць іх у сваёй сям’і. Чым гэта звычайна канчаецца, можна здагадацца.
Новости
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
Материалы по теме
Из рубрики
Министр Владимир Перцов задал перца региональным СМИ
Жесткие высказывания главы Мининформа Владимира Перцова прозвучали 10 июня 2022 года на республиканском семинаре-совещании «Актуализация методов и форм работы с населением на местном уровне» с участием Александра Лукашенко и большой массы чиновников.
Пётр Гузаевский: «Против лжи ответ такой: судите по делам, а не слухам»
Друзья, земляки и все жители Ганцевщины! Решил написать, потому что по слухам, которые распространяются про «Ганцавіцкі час» и меня лично, уже впору писать детектив из жанра фантастики. Понаслушавшись фейков, многие знакомые удивлённо звонят и справляются о моём здоровье и моих коллег. Приятно это осознавать. Но что же их озаботило?
Почему в Ганцевичском райисполкоме нервно реагируют на вопросы про инвестиции и новые рабочие места
Вопросы о развитии экономики, инвестиционных проектах и новых рабочих местах болезненно восприняли в отделе экономики Ганцевичского райисполкома. Главный редактор «ГЧ» позвонил начальнику отдела экономики Ганцевичского райисполкома Алёне Барановской, чтобы договориться о встрече и узнать, какие проекты реализуются в районе, будут ли в ближайшем будущем рабочие места, чтобы рассказать об этом читателям. Но с позицией и комментариями отдела экономики и полезной для вас информацией придется повременить. И вот почему...