Выбарчай камісіі ў Ганцавічах – узнагароды “За чэснасць”
Многім людзям падабаюцца фокусы. Яны атрымліваюць захапленне ад таго, як прадметы знікаюць і з’яўляюцца ніадкуль, як паказваюць абсалютна пустую скрыню, а потым на вачах здзіўленых людзей выцягваюць з яе стужкі, кветкі і трусоў… У час выбараў па акрузе, дзе я балатаваўся кандыдатам у дэпутаты, члены камісіі таксама нагадвалі ілюзіяністаў. Вось толькі члены выбарчай камісіі вельмі моцна нерваваліся.
І “выбары” ў мясцовыя дэпутаты 2014 года прайшлі. Хоць даўно вядома, што няма ніякіх чэсных выбараў. Тое, што называецца выбарамі, праводзіцца, каб пусціць пыл людзям у вочы. Пасля так званых быбараў мне тэлефанавалі людзі, прыходзілі і пыталіся, ці можна мяне віншаваць, бо ўсе, каго не сптай, галасавалі за Гузаеўскага. Гэта было прыемна чуць. Але ж людзі забыліся, што галоўнае – не як галасуюць, а як лічаць.
Я адказваў коратка: “Віншаваць мяне можна, бо усе мы ведаем праўду і што было ў рэальнасці. А ўсё прайшло, як заўсёды. Выбралі таго, каго трэба ім, а не таго, каго выбіралі людзі”.
Выбарчы ўчастак №3 знаходзіўся ў гімназіі, і галасаванне там ішло па дзвюх акругах – Камунальнай №7 і Коласаўскай №8. У Камунальнай акрузе №7 па спісе 764 выбаршчыкі, з якіх прынялі ўдзел 689 (90,18%), з іх датэрмінова – 446 (58,38%).
У Коласаўскай №8 – 760 выбаршчыкаў, з якіх прынялі ўдзел 492(64,73%), датэрмінова – 209 (27,5%). У акрузе №8 перамог дырэктар Ганцавіцкага лясгаса Аляксей Крупеніч, бо альтэрнатывы яму не было.
Дзіўныя вынікі
У Камунальнай №7 выбарчая камісія аб’явіла аб перамозе намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Сарокава. За яго прагаласавала 530 чалавек, за Пятра Гузаеўскага – 135. Так яны агучылі. І агучвалі, апусціўшы вочы і дрыжачым голасам, тараторачы ў хуткасным рэжыме.
Па акрузе №7 у дзень выбараў з 236 бюлетэняў, якія былі ў скрыні, члены камісіі налічылі за П. Гузаеўскага 98 галасоў, за С. Сарокава – 120.
У скрыні датэрміновага галасавання бюлетэняў было 446. З іх за П. Гузаеўскага 34(!), за С. Сарокава 404(!). Пэўна, нейкія іншыя людзі хадзілі датэрмінова :)) Чатыры галасы былі супраць усіх і 4 бюлетэні прызнаны несапраўднымі. Пройдуць гады і гэтыя вынікі галасавання яшчэ разгледзім паўторна, як і многія іншыя. Усіх членаў выбарчай каміссіі выклічуць на допыт і прыйдзецца ім расказваць праўду, бо ілжывыя паказанні ёсць крымінальная адказнасць. А праўдзівыя дадуць тыя, хто ведае, як усё было і расказаў. Тэрміну даўнасці па фальсіфікацыі выбараў няма. Пачакаем…
“Чэсны” выбаркам і “нячэсныя” назіральнікі
Хто сумняваецца ў сумленні выбарчай камісіі? Я веру, што ўсе члены камісіі і яе старшыня Іна Бараноўская – крыштальна сумленныя людзі. Яны аж свецяцца ад чэснасці і праўдзівасці. Гэта назіральнікі аказаліся занадта прынцыповымі і сказалі, што былі фальсіфікацыі. Па звестках камісіі, у дзень выбараў на ўчастку №3 прагаласавалі 502 чалавекі.
Два назіральнікі, якія ні на хвіліну не выключалі з поля зроку скрыню з 8 гадзін раніцы да 20 гадзін вечара, налічылі ўсяго 367 чалавек, якія прыйшлі на выбары. У мяне няма ніякага сумнення ў сумленнасці членаў камісіі: не іх віна, што ў дзень выбараў у скрыні з’явілася 135 лішніх бюлетэняў. Надвор’е было цудоўнае, відаць, ветрам іх туды і надула…
Назіральнікі раздражнялі старшыню выбарчай камісіі Іну Бараноўскую і яе намесніка Вячаслава Кандратовіча. Адна назіральніца хацела прасачыць, як камісія ездзіць галасаваць на дом. А павінны былі ездзіць да тых, што такую заяву рабіў! Хвастом ездзіла за «УАЗ-Патрыётам», які быў выдзелены камісіі Ганцавіцкім лясніцтвам і кружыў па адных і тых жа маршрутах.
Замінала яна, калі члены камісіі тыкаліся ў дамы, дзе іх і не чакалі. У доме № 6 па вуліцы Я. Коласа бабуля ўжо больш за тыдзень ляжала ў бальніцы. На вуліцы Чэхава бабулю нават і не прасілі прагаласаваць: гэта зрабіла за яе ўнучка. У дамах 28 і 23 па вул. Талстога і №23 па вул. Горкага выбаршчыкі, аказалася, ужо прагаласавалі. Цырк на дроце, а не выбарчая камісія. Але яе члены, моўчкі, сунуліся зноў і зноў, каб назбіраць галасоў.
Гісторыя захавае без трэмінаў даўнасці
Я не стаўлю пытанняў і наконт анамальнай яўкі выбаршчыкаў на датэрміновае галасаванне ў суботу. За 4 дні на выбарчы ўчастак прыйшло 172 асобы, а ў адну толькі суботу прагаласавалі 274 чалавекі! Гэта зафіксавана назіральнікам.
Як ні перашкаджалі і ні штурхалі карэспандэнта “ГЧ” Юлію Матусевіч, яна зафіксавала цікавыя фота і відэафакты: як члены камісіі хавалі і клалі бюлэтэні розных кандыдатаў у адзін стос, як на бюлетэні, дзе чалавек паставіў “галачку” насупраць прозвішча Гузаеўскі і дапісаў там жа “За яго”, а знізу яшчэ стаяла “галачка” – “супраць усіх”. Навошта такія складанасці гэтаму чалавеку? Але ж нехта з так званай касііі, паставіў галачку, прадаўшы гонар і годнасць, чалавечае сумленне.
Рэпетыцыя перад прэзідэнцкімі выбарамі прайшла ўдала, камісіія забяспечыла высокі працэнт яўкі і палічыла бюлетэні. Адпрацавалі грошы. Прапаную адзначыць усіх членаў участковай камісіі №3 дадатковымі прэміямі, а старшыні і яе намесніку выдаць узнагароды “За чэснасць”. Дарэчы, нешта яны прамаўчалі, хай бы беглі ў суд – быў бы повад пералічыць бюллетэні. А так жа знішчаць, замятаючы сляды.
Свайго канкурэнта Сяргея Сарокава я павіншаваў. Нават паціснуў яму руку, пажадаўшы дастойна выконваць наказы выбаршчыкаў…
А для членаў і членак выбарчай камісіі добрых слоў не знайшлося. Пра запавед “не ўкрадзі” яны забыліся.
Новости
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
Материалы по теме
У якіх школах ужо ніколі не будзе вечароў сустрэчы выпускнікоў
Кожны люты у школах Беларусі ладзяць вечары сустрэчы з выпускнікамі. Па-за мяжой гэтай традыцыі застаюцца сотні і нават тысячы выхадцаў школ, якія пазачынялі. Іх родныя альма-матэр цяпер больш падобныя на раскіданыя гнёзды, якія ніколі не сагрэюць сваім цяплом.
Беларус расказаў, як здаваў на правы ў Нью-Ёрку
Першае, што робяць новапрыбыўшыя эмігранты ў ЗША, гэта здаюць на правы. Яны неабходны, як мужчынам, так і жанчынам, бо ў Амерыцы без машыны, як без ног і рук. Нью-Ёрк, бадай, што адзіны горад, дзе без яе яшчэ можна абыйсціся. Але правы - неабходны дакумент. У ЗША іх выкарыстоўваюць замест пашпарта. Таму і я, як эмігрант, таксама вырашыў атрымаць правы штата Нью-Ёрк.
Ганцавічы – на першым месцы ў Беларусі, дзе роднай мовай называюць беларускую
Брэсцкая вобласць лідзіруе па ўжыванні беларускай мовы ў штодзённым жыцці. Такое падсумаванне зрабіў «Альфа-Банк» згодна перапісу насельніцтва 2019 года. Ганцавіцкі раён – адзіны ў краіне, дзе больш за 90% насельніцтва вызначаюць беларускую мову роднай, а ў сельскай мясцовасці дык і зусім 95.8%.
Из рубрики
Министр Владимир Перцов задал перца региональным СМИ
Жесткие высказывания главы Мининформа Владимира Перцова прозвучали 10 июня 2022 года на республиканском семинаре-совещании «Актуализация методов и форм работы с населением на местном уровне» с участием Александра Лукашенко и большой массы чиновников.
Пётр Гузаевский: «Против лжи ответ такой: судите по делам, а не слухам»
Друзья, земляки и все жители Ганцевщины! Решил написать, потому что по слухам, которые распространяются про «Ганцавіцкі час» и меня лично, уже впору писать детектив из жанра фантастики. Понаслушавшись фейков, многие знакомые удивлённо звонят и справляются о моём здоровье и моих коллег. Приятно это осознавать. Но что же их озаботило?
Почему в Ганцевичском райисполкоме нервно реагируют на вопросы про инвестиции и новые рабочие места
Вопросы о развитии экономики, инвестиционных проектах и новых рабочих местах болезненно восприняли в отделе экономики Ганцевичского райисполкома. Главный редактор «ГЧ» позвонил начальнику отдела экономики Ганцевичского райисполкома Алёне Барановской, чтобы договориться о встрече и узнать, какие проекты реализуются в районе, будут ли в ближайшем будущем рабочие места, чтобы рассказать об этом читателям. Но с позицией и комментариями отдела экономики и полезной для вас информацией придется повременить. И вот почему...