Майкл Андэрсэн: Беларусь складана зразумець
Інтэрв'ю з Майклам Андэрсэнам, размаўляе Аляксандра Кёрбі, каардынатар конкурса для журналістаў ''Беларусь у фокусе''.
Майкл Андэрсэн: Беларусь складана зразумець
АК: Што вас калісьці прывяло ў Беларусь?
MA: Дзесьці 17-18 гадоў таму, калі я жыў ва Украіне, я ведаў шмат беларускіх студэнтаў і журналістаў, і кожны казаў, што я мушу паехаць у Беларусь, каб на свае вочы пабачыць таго вар’ята, які ў іх прэзідэнт. Гэта было напрыканцы дзевяностых. Самае цікавае – прынамсі, ў рэтраспектыве – усе яны сцвярджалі, што ён доўга не пратрымаецца, што ён неадукаваны, брутальны і што ад яго вельмі хутка пазбавяцца.
Гэта былі крытычна настроеныя журналісты і апазіцыянеры. Прайшло 15 гадоў, а Лукашэнка ўсё яшчэ пры ўладзе. А тыя, пра каго я распавядаю, яшчэ ў апазіцыі.
АК: Што вас звязвае з Беларуссю цяпер?
MA: Я здымаю дакументалістыку і раблю радыёперадачы пра былы СССР, Цэнтральную Азію, Каўказ, Беларусь, Украіну, займаюся вялікім дацкім медыяпраектам, які, як вы ведаеце, мае назву My Media і працуе з медыйнымі НДА і незалежнымі крытычнымі СМІ ў Беларусі. Праектам кіруе DANIDA, Міністэрства замежных справаў Даніі, і ён ахоплівае Беларусь, Украіну, Каўказ і Турцыю.
АК: З канца дзевяностых вы зрабілі шмат радыё- і тэлематэрыялаў пра Беларусь. Якія праблемы вас зацікавілі больш за ўсё?
MA: Шчыра кажучы, беларуская палітыка падаецца мне нуднай, бо за 15 гадоў яна нікуды не прасунулася. З аднаго боку, у вас есць гэты карумпаваны, брутальны, прымітыўны прэзідэнт – ён асабліва не змяніўся; але з іншага боку, вы маеце марную апазіцыю, якая таксама не значна змянілася.
Калі я прыязджаю ў Беларусь, мне часта даводзіцца рабіць палітычныя рэпартажы, але звычайна я імкнуся распавесці пра моладзь, ці здароўе, ці з’ехаць з Мінска, які даўно ўжо не свежае месца для рэпартажаў. Мне таксама падабаецца асвятляць культурніцкія пытанні, напрыклад, мастацтва; я шмат чаго чуў пра гэтага шалёнага мастака, Алеся Пушкіна, мне ён падаецца цікавым, ён мяняецца і прапаноўвае штосьці новае. Калі б было больш такіх арыгінальных людзей як Алесь, было б цікавей рабіць рэпартажы з Беларусі.
АК: Ці вы заўважылі пэўныя стэрэатыпы, што выкарыстоўваюць замежныя медыі ў дачыненні да Беларусі і, калі так, ці даводзілася вам трапляць у тую ж самую пастку?
MA: [Майкл смяецца] Самый асноўны стэрэатып – гэта, вядома, лысы чалавек з вусамі і зачосам. Зараз немагчыма пісаць пра Беларусь, не ўзгадваючы Лукашэнку, а калі ты замежнік, пра Лукашэнку немагчыма пісаць сур’ёзна.
Не хачу нікога абразіць, я разумею, што гэта вельмі няпроста і, магчыма, жудасна жыць пры ягонай уладзе, але калі вы пішаце пра гэта гледзячы звонку, вельмі цяжка заставацца сур’ёзным. Кожны раз, калі я раблю гэта на Захадзе, людзі кажуць, што трэба прыцішыць маю іронію і сатыру, але я адмаўляюся, бо ён насамрэч так сказаў, бо насамрэч так выглядае і я не перабольшваю.
Такім чынам, самы вялікі стэрэатып – гэта так званы прэзідэнт Лукашэнка. І калі на чале краіны такі персанаж – усё астатняе таксама ператвараецца ў стэрэатып, бо апазіцыя адказвае аднымі і тымі ж словамі, аднолькавымі дурнымі спрэчкамі, акцыямі і падзеямі, што і 15-17 гадоў таму, і яны таксама стэрэатыпныя.
Магу сказаць, што я вінаваты, і, магчыма, тыя людзі, што ведаюць краіну трошкі менш, чым я, нават больш вінаватыя, таму што адразу хапаемся за спадара Лукашэнку, яго вар’яцкія заявы і дзіўныя паводзіны.
АК: Як вы лічыце, ці існуюць агульныя стэрэатыпы, якія выкарыстоўваюць журналісты, калі пішуць пра краіны былога СССР у цэлым?
MA: Людзі, якім столькі гадоў, колькі мне, – і я кожны дзень лаўлю сябе на гэтым – не могуць усвядоміць той факт, што больш няма Савецкага Саюзу, няма халоднай вайны, няма падзеленай Еўропы. Калі ў адной з гэтых краінаў з’яўляецца новы лідар, што насамрэч часам здараецца, я правяраю, што ён рабіў 20 гадоў таму, ці быў чальцом камуністычнай партыі, ці адыгрываў там якую-небудзь значную ролю і гэтак далей.
Адзначу, што маладзейшыя людзі, у якіх няма падобных успамінаў, робяць усё інакш – яны нават забываюць пра сувязі старой гвардыі. Але звярніце ўвагу, хто зараз у прэзідэнтах у былых савецкіх краінах – большасць лідараў была ужо даволі блізка да вярхушкі ў тыя часы.
Я лічу, што гэта праблема і маладзейшых, і старэйшых журналістаў – магчыма, я занадта сур’ёзна стаўлюся да мінулага, але часам я думаю, што маладзейшыя калегі не зусім разумеюць і ўсведамляюць ролю савецкага мінулага ў такім месцы, як Беларусь, гэтаксама як і ў іншых постсавецкіх краінах.
АК: Вы адзін з чальцоў журы міжнароднага журналісцкага конкурса ”Беларусь у фокусе-2013”. Артыкулы ахопліваюць шырокі дыяпазон тэмаў і прэзентаваць розныя пункты гледжання. Што вы будзеце ў іх шукаць, што вас у іх будзе цікавіць?
MA: Мяне будуць цікавіць працы, у якіх будзе спроба пазбегнуць выкарыстання гэтых стэрэатыпаў у занадта катэгарычнай альбо прымітыўнай форме, ці, магчыма, наадварот, працы кагосьці, хто насамрэч бачыць гэтыя стэрэатыпы і цікава, па-новаму з імі гуляецца. Калі глядзець на асвятленне падзеяў у Беларусі, яно вельмі дрэннае, Беларусь вельмі цяжка зразумець.
Калі вы пройдзеце туды і назад па галоўнай вуліцы Мінску, вы атрымаеце вельмі прыблізнае ўражанне пра тое, што там адбываецца, бо кажуць вельмі мала, і гэта не звязана з тым, што насамрэч адбываецца – гэта тычыцца як палітычнага, так і грамадскага ўзроўню. Я чакаю артыкулаў, якія дадуць нам штосьці новае, новыя веды.
АК: Апішыце Беларусь у трох словах.
MA: Еўропа. Патэнцыял. Летаргія.
Новости
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
Материалы по теме
Из рубрики
Запад разваливается, Лукашенко всегда прав. Как государственные газеты разносят пропаганду
Европа катится к катастрофе, Польша «готовится напасть» на Беларусь, а государственным СМИ «доверяет большинство беларусов». Примерно такую картину мира рисуют читателям районных и областных газет. Причём одни и те же тезисы появляются в разных регионах, иногда с разницей всего в несколько минут. Мы сравнили публикации и обнаружили целые информационные волны, в которых реальные события смешиваются с фейками, манипуляциями и политической пропагандой.
От заводов до поликлиник: российская интеграция в Гомеле дошла до районного уровня
Власти Гомель 12 сентября 2026 года подписали сразу три меморандума о партнерстве с московскими муниципальными округами — Теплым Станом, Котловкой и Гагаринским. Формально речь идет об обмене опытом и совместных проектах. Но примечательно другое: российское присутствие в Беларуси постепенно спускается с уровня президентов, правительств на уровень городов, районов, школ, поликлиник и учреждений культуры.
Лукашенко снова очень явно просится в большую мировую политику.
Он говорит о глобальных войнах, просит передать его позицию Дональду Трампу и пытается выйти на разговор о Ближнем Востоке. Но за этими заявлениями читается куда более простое желание – быть услышанным на самом высоком уровне. Вопрос только в том, насколько это попытка диалога, а насколько – демонстрация амбиций.