Ганцавіцкія жарты ў Спораве ацанілі на «выдатна»!
Пераможцамі абласнога фестывалю народнага гумару “Спораўскія жарты” ў намінацыі “Тэатральныя мініяцюры” сталі самадзейныя артысты Ганцавіцкага аддзела культуры. Свята гумару праходзіла 17-18 ліпеня ў вёсцы Спорава Бярозаўскага раёна.
Image 414 / Фото: Петр Гузаевский
Удзел у гумарыстычным прадстаўленні прынялі творчыя дэлегацыі ад усіх раёнаў і гарадоў Брэстчыны, а таксама прадстаўнікі Міншчыны, Гомельшчыны і Рэспублікі Польшча. Мерапрыемства было насычаным на жарты, жартоўныя песні, прыпеўкі і гумарэскі.
Месца правядзення гэтага свята выбрана нездарма. Жыхары гэтай вёскі адметныя тым, што вельмі любяць і паважаюць гумар. У іх нават калі запытаешся: “А што ты за чалавек?” Яны адказваюць: “Які ж я чалавек? Я споравец! Ну той, хто заўжды смяецца”. Але ж не толькі яны адны смяюцца. Ганцаўчане таксама паказалі, што жартуюць яны не горш, а нават лепш за спораўцаў. Пацверджаннем гэтаму стала заслужаная ўзнагарода – Дыплом “Лепшая гумарыстычная праграма”, у якім адзначаецца: “За шчыры жарт, весялосць, высокі мастацка-гумарыстычны ўзровень выканальніцкага майстэрства”. І вялікая заслуга ў гэтым рэжысёра праграмы ад клубнай дэлегацыі раёна, метадыста раённага метадычнага цэнтра Мікалая Ленкаўца.
Ганцавіцкі раён прадставіў на суд гледачоў праграму “Вясковы смехарэпартаж”, старшынёй журы фестывалю з’яўляўся знакаміты пісьменнік Уладзімір Ліпскі. Яе вядучы Віктар Супрун вельмі добра зазначыў, што чалавек павінен сябраваць з гумарам. Вясёлы чалавек заўжды добразычлівы, ён ніколі не зробіць шкоду другому. Людзі павінны ўсміхацца.
І гэта пацвердзілі самадзейныя артысты клубных устаноў нашага раёна. Так, у гумарэсцы “Гаспадар” сябе праявілі ганцаўчане Віктар Багроў, Ала Бабаева, Святлана Юркіна. Анатоль Занька з творчым падыходам аднёсся да сваёй ролі, у якой паказаў “рэцэпты”, якімі карыстаюцца старажылы вёсак. А вось вяскоўцаў, якія не толькі ўмеюць працаваць у СВК і на сваіх уласных гаспадарках, але таксама змястоўна пажартаваць на любую тэму, паказалі Ванда Чабатарэнка і Ала Шаматульская. Яны так выдатна паказалі гэты вобраз, што заслужылі шматлікія і па-сапраўднаму шчырыя апладысменты.
Жыццё імкліва бурліць і шточас з’яўляецца нешта новае, але да яго патрэбна адносіцца з гумарам. І гледачы, і журы на выдатна ацанілі мініяцюру “Флікер”.
Праграму рыхтавалі работнікі культуры. І яны самакрытычна аднесліся і да сябе, паказаўшых тэатралізаванае прадстаўленне “Рэжысёр”. Сэнс яго быў у тым, што часам бывае так, калі малады спецыяліст, які толькі закончыў вышэйшую навучальную ўстанову, прыехаўшы на работу, з гонарам уяўляе сябе гэтакім “пупам зямлі”. Але ж да тых, хто не мае адукацыі, але ж мае жыццёвы вопыт, часам трэба і прыслухацца. І гэта пацвердзілі самадзейныя артысты: Аляксандр Прыгодзіч, Яўгеній Тамашэня, Ала Занька, Іван Галушка, Анатоль Фёдараў, Віталь Макаед. Неабходна адзначыць, што на гэтым фестывалі адной з намінацый было правядзенне выставы “Выпечка вясёлага каравая”. Вядома ж, прыняць удзел у ёй можа не кожная гаспадыня. У пяціпавярховым доме немагчыма знайсці сялянскую печ. Каравай, каб ён быў духмяны, смачны, павінен быць выпечаны ў печы, што і зрабіла руплівая гаспадыня нашага раёна Вольга Шаматульская. Яе каравай быў настолькі прыгожы, што на выставе ён прастаяў зусім нядоўга – яго адразу з’елі.
Шмат цікавага было на свяце, і, нягледзячы на спёку, якая прыпала на гэтыя ліпеньскія дні, усе былі задаволены гэтым сапраўдным цікавым святам гумару. Акрамя таго, не толькі ў гумары, але і ў спартыўных спаборніцтвах, пра якія нашу дэлегацыю ніхто не папярэдзіў, ганцавіцкія артысты не падкачалі. У трох спаборніцтвах – валейболе, дарцы і перацягванні каната – яны занялі прызавыя месцы.
Паважаныя землякі, давайце часцей і часцей усміхацца, давайце паважаць адзін аднаго, знаходзіць добрыя, ветлівыя і добразычлівыя словы. Памятайце, хто любіць гумар – той і жыве даўжэй. Дык жывіце доўга, землякі!
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
В Дрогичине чистка в рядах чиновников местной власти
Крупная чистка в Дрогичинском районе: за короткий срок уволены председатель райсовета, глава райисполкома и зампред. На первый взгляд - обычная ротация. Но в кулуарах говорят, что причиной тому мог быть и скандал в Антопольской школе-интернате.