Паветра радзімы – яно асаблівае…
Быў у нас у вёсцы нарыхтоўчы ларок. Працаваў ён, як кажуць, так-сяк. Гады тры таму на яго аснове адкрылі нарыхтоўчы магазін. І вельмі добра зрабілі, бо стаў ён цяпер працаваць, як і ўсе іншыя магазіны: строга па раскладзе, без перапынку на абед, з пастаяннай рэгулярнай дастаўкай прадуктовых тавараў. Ёсць тут і прамысловыя тавары першай неабходнасці. Але знаходзіцца ён не ў вельмі бойкім месцы. Часам зойдзеш туды – а там адна толькі прадавец. Асабіста мне, як пакупніку, гэта вельмі зручна: адразу абслужаць.
Прадаўцамі працуюць Марына і Таня – сімпатычныя, рухавыя, прыветныя маладзіцы. Неяк заходжу ў магазін і бачу: Таня сядзіць і пакуе ў мяшочкі з агульнай скрынкі пячэнне, а па яе твары цякуць слёзы. Яна не плача, не галосіць, не ўсхліпвае, сядзіць са спакойным выразам твару, па якім, здаецца, самі па сабе цякуць і цякуць слёзы.
Я – да яе:
– Што, Таня, здарылася?
– Ды нічога. Усё нармальна.
– Але ж — слёзы…
А цяпер невялікае адступленне пра Таню, каб стала зразумелай прычына яе слёз.
Таня – сімпатычная маладая жанчына. Родам яна з Бранска. Працавала прадаўцом у Маскве. Наш малады вясковец – з тых, што ездзяць на заробкі ў Расію, – пазнаёміўся з ёю ў Маскве. Маладыя людзі пакахалі адзін аднаго. І прамяняла Танюша сталічнае жыццё на вясковую палескую глыбінку. Жывуць пакуль у бацькоў мужа, гадуюць сынка. Муж па-ранейшаму ездзіць у Расію, Таня працуе ў вясковым магазіне. Купілі домік у вёсцы, прыводзяць яго да ладу, каб зажыць самастойна.
І вось Таня распавядае:
– Пакупнікоў сёння няма, і вырашыла я, каб часу не марнаваць, расфасаваць па мяшочках пячэнне. Прынесла скрынку з пячэннем, раскрыла, фасую. А пах ад пячэння такі прыемны, такі смачны, і, здаецца, нават знаёмы. Гляджу на этыкетку на скрынцы і бачу: ”Бранская кандытарская фабрыка”. Божачка, гэта ж фабрыка, ля сцен якой прайшло маё дзяцінства, бо жылі мы непадалёку ад яе, а гуляць любілі ля самых яе сцен. Мы яшчэ і таму там гулялі, што перападалі нам, дзятве, ласункі ад яе работнікаў.
І ўспомніўся мне родны горад, дом, дзяцінства, родныя…
Вось, аказваецца, які ён моцны – пах радзімы, пах дзяцінства… Мабыць, самы салодкі (з фабрыкай ці без яе) пах на свеце.
Паплач, Таня, паплач. Твае слёзы – святыя слёзы. Чыстая душа твая стане ад іх яшчэ святлейшай. Тыя, каго называюць бязроднымі ці перакаці-полем, не плачуць ні ад паху радзімы, ні ад яе радасці ці гора.
Вось, падумалася мне, каб мы маглі плакаць па радзіме, то меней было б сярод нас тых, хто толькі і лічыць, што радзіма нам нешта павінна. Пры гэтым забываюць, што і ў нас ёсць абавязкі перад ёю. І немалыя.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Как добывали фальшивую победу, чтобы брестская ёлка стала лучшей в Беларуси
31 декабря 2025 года в отчёты брестской идеологической вертикали улетела «победа» брестской ёлки – с фанфарами, эмодзи и рассказами о «нешуточной борьбе». Вот только неувязочка произошла... Нашлись те, кто понаблюдать за этими "выборами" и под микроскоп попал весь процесс массовых накруток. Все голоса честных людей, и таких городов, как Минск, Могилёв и Гродно, были превращены в ничто.
Какими увидел Ивацевичи, Берёзу, Беларусь в 1901 году путешественник и художник Петров-Водкин?
Речь идет именно о выдающемся художнике Кузьме Петрове-Водкине и его велопутешествии 1901 года. Велосипед в то время был в диковинку даже больше, чем в наше время "Тесла" на дороге райцентра. А проехать из Москвы ему пришлось отнюдь не по современным дорогам. Впрочем, обо всем по порядку.
Убежала от мужа-тирана
Катерина (имя по этическим соображениям изменено) четыре года прожила с мужем, но уже не в силах терпеть его пьянство и побои. «Горячие» и подкреплённые алкогольным градусом супружеские отношение чуть было не привели к тому, что молодая женщина сама едва не стала алкоголичкой и потеряла дочь.