Брагу высмактаў, а ног не павалок
Ні для кога не сакрэт, што ранак вясковай жанчыны ад ранка гаражанкі адрозніваецца кардынальна: ні табе гарбаты з бутэрбродам, ні касметычных працэдур – ногі з ложка адразу ўсунала ў боты гумовыя, хустку на галаву завязала і бягом да свіней ды кароў. Так было і ў нашай гісторыі...
А пятай гадзіне раніцы Люба падхапілася з ложка – кароўка ў хляве чакае ды печ распаліць патрэбна. А як вядома, большасць гаспадарчых спраў кіпіць у варыўні ці, як яшчэ кажуць, летняй кухні, таму туды і направілася гаспадыня за даёнкай. Не запальваючы святло, яна накіравалася ў глыб памяшкання, раз-пораз соладка пазяхаючы. Але праз хвіліну яе сон як рукой зняло, у вачах застыў жах. Пераступіўшы парог у поцемках яна ўбачыла, што за сталом спіць нейкая касматае пудзіла. Люба нема зараўла і быццам спынтар выскачыла з варыўні і лямантуючы пабегла ў хату.
— Валік, Валік, уставай!!! Нейкая пачвара да нас прыбілася, мабыць мядзведзь! Храпе на ўсю варыўню, аж сцены трасуцца.
Валік у адных сподніках, босы, неглядячы на тое, што на вуліцы была зіма, схапіў вілы і пабег разбірацца з няпрошаным госцем. Жонка рушыла следам. Гаспадар асцярожна падкраўся, з-за парога працягнуў руку, і запаліў святло, “пудзіла” не шалахнулася, і працягвала смачна храпці. Тое, што гэта быў не мядзведзь, а чалавек у старым кажуху, крыху супакоіла гаспадароў. Але Валік усё ж насцярожаны, і трымаючы вілы нагатове, пачаў імі здалёк штурхаць незнаёмца. Той ніяк не рэагаваў.
Валік быў настроены рашуча без лішніх цырымоній схваціў нязванага госця за грудкі і вывалак з-за стала. Пудзілам аказаўся аднавясковец Васька.
-Ах ты паршывец! Прапойца! Спаць ты сюды прыйшоў?! — усклікнуў гаспадар і абрынуў на Ваську град кухталёў. Госць быў удрызг пьяны, што нават і не спрабаваў абараняцца. Моўчкі ён упаў на калені і папоўз на карачках з варыўні. У след яму пасыпаліся і “развітальныя” словы гаспадыні…
Гаспадары нервова пачалі разважаць, як сюды трапіў Васька, які жыў уу пачатку вуліцы, — сябрамі яны не былі ніколі, па вуліцы столькі хат, але прыбіўся менавіта да іх, у варыўню трапіў лёгка — бо яна замыкалася толькі на клямку. Але што ён тут рабіў і, мяркуючы па кучы згарэлых запалкаў і акуркаў, правёў не мала часу.
Пра пару хвілін гаспадыня зноў залямантавала. Бо ў галаве ўзнікла думка пра брагу, якая стаяла на печы. Расчынілі, каб свінню да свят закалоць. Нягледзячы на немалады ўзрост, Люба імгненна заскочыла на печ і зараўла яшчэ мацней: «Ах ты паразіт, алкаголік няшчасны, зладзюга пракляты! Валік, Валік, гэты гад, Васька — апівоха, амаль усю брагу выкаўтаў !»
Гаспадары гналі гарэлку не часта і па вялікай патрэбе, ды і справа гэта была сакрэтнай — каму патрэбны праблемы з міліцыяй, таму і прыхоўвалі флягу, закідваючы лахманамі, на печы – каб лепш бурліла і менш хто бачыў. Гісторыя праяснілася пра некалькі дзён, калі Васька расказаў пра свае прыгоды некаму з вяскоўцаў, канешне ж, не за так, а за чарку, умеючы разжалобіць спагадлівых слухачоў яго баек.
У той вечар, ужо на добрым падпітку, Васька пайшоў шукаць дабавіць – надта ж карцела. Як прызнаўся, небарака, на добрым падпітку мора было па калена, таму без лішніх сумненняў, ён збочыў да першай хаты, якая трапілася на вочы. Нюх на спіртное ў Ваські быў, як у следавой сабакі, мабыць гэтая прыродная чуйка і дапамагла яму знайсці брагу. А якая была брага… І салодкая, і вішанькі плавалі з варэння…
Валіку і Любе, Васька з той пары стараўся не пападацца на вочы, ці то сорамна было, ці мо баяўся, што грошы за ўжыты натурпрадукт гаспадары патрабаваць будуць.
Прайшло ўжо гадоў дзесяць з той пары, але хто-небудзь з вяскоўцаў возьме ды прыпомніць гісторыю як Ваську за мядзведзя прынялі. Гаспадыня з тых часоў брагу больш не расчыняла і гарэлкі не гнала. Ну так яна расказвала аднавяскоўцам, калі тыя паддзявалі, ці паставіла яна брагу, бо Васька нешта хмуры і цвярозы ходзіць, можа і ў госці завітаць. На смешкі вяскоўцаў Люба адказвала кожны раз аднолькава: «Як мне будзе трэба для якой справы пляшка, дык я і ў краме куплю. А Васька хай свой сабачы нюх на іншых правярае «.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Как добывали фальшивую победу, чтобы брестская ёлка стала лучшей в Беларуси
31 декабря 2025 года в отчёты брестской идеологической вертикали улетела «победа» брестской ёлки – с фанфарами, эмодзи и рассказами о «нешуточной борьбе». Вот только неувязочка произошла... Нашлись те, кто понаблюдать за этими "выборами" и под микроскоп попал весь процесс массовых накруток. Все голоса честных людей, и таких городов, как Минск, Могилёв и Гродно, были превращены в ничто.
Какими увидел Ивацевичи, Берёзу, Беларусь в 1901 году путешественник и художник Петров-Водкин?
Речь идет именно о выдающемся художнике Кузьме Петрове-Водкине и его велопутешествии 1901 года. Велосипед в то время был в диковинку даже больше, чем в наше время "Тесла" на дороге райцентра. А проехать из Москвы ему пришлось отнюдь не по современным дорогам. Впрочем, обо всем по порядку.
Убежала от мужа-тирана
Катерина (имя по этическим соображениям изменено) четыре года прожила с мужем, но уже не в силах терпеть его пьянство и побои. «Горячие» и подкреплённые алкогольным градусом супружеские отношение чуть было не привели к тому, что молодая женщина сама едва не стала алкоголичкой и потеряла дочь.