Турыстычныя візы ў Польшчу зноў могуць атрымаць беларусы
Падаць дакументы на турыстычную візу ў Беларусі могуць ужо з 4 верасня 2023 года. Візавыя цэнтры размясцілі такую інфармацыю на сайтах і чакаюць наплыву турыстаў. Падаць дакументы можна ва ўсіх польскіх візавых цэнтрах у Беларусі. Самая складанае – запісацца ў чаргу. Свабодныя даты ёсць толькі праз месяц.
Беларусы могуць зноў атрымаць турыстычныя візы ў Польшчу. / Фото: ілюстрацыйнае
Польшча прыпыніла выдачу турыстычных віз для беларусаў яшчэ з часоў пандэміі. Цяпер польскія турыстычныя візы вяртаюцца. Можна разлічваць на візу тэрмінам да пяці гадоў.
Пасля доўгага абмежавання, калі турыстычныя візы не былі даступнымі, беларусы рознымі шляхамі шукалі магчымасці, каб ездзіць у суседнюю краіну. Зараз грамадзяне Беларусі зноў могуць звяртацца, каб атрымаць візу па адной з пералічаных мэтаў:
- краязнаўчыя экскурсіі;
- паломніцтва;
- культурно-забаўляльныя мерапрыемствы, у тым ліку ўдзел у канцэртах/театральных спектаклях у якасці гледачоў.
Кошт візы для грамадзян Беларусі складае 35 еўра. Акрамя візавага збору, спаганяецца сэрвісны збор у памеры 11 еўра. Патрабаванні да дакументаў застаюцца такія самыя, як раней.
Трэба мець пашпарт не старэйшы за 10 гадоў, медыцынскую страхоўку на суму не меншую за 30 тысяч еўра. Фота 3,5×4,5, на якіх грыўка не павінна закрываць бровы і вочы. Здымкі мусяць быць зробленыя не больш чым шэсць месяцаў таму.
Патрэбная таксама актуальная даведка з месца працы з указаннем пасады работніка, часу пачатку працы, заработнай платы за тры апошнія месяцы. Пацвярджэнне броні гатэля / пансіёна ці іншы дакумент, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.
Раней польскія ўлады не выключалі, што могуць увогуле зачыніць мяжу з Беларуссю. Пакуль працуе толькі адзін памежны пераход “Брэст – Тэрэспаль”, дзе ствараюцца вялікія чэргі.
Турыстычныя візы выдаюцца тэрмінам да пяці гадоў. Максімальны тэрмін звычайна залежыць ад візавай гісторыі заяўніка.
Новости
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
- 12:57 В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали
- 13:36 Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября
Материалы по теме
Што здзіўляе беларусаў пасля пераезду ў Польшчу
Сяргей ўжо некалькі гадоў жыве ў Польшчы і часам забываецца, што ён у іншай краіне: падобныя стравы, прыказкі, гумар і сямейныя традыцыі. І калі спрабуе расказаць знаёмым з Мінска, як выглядае жыццё над Віслай, кажа, што яго здзіўляла ў першыя месяцы.
Як атрымаць медыцынскую дапамогу, адукацыю і жыллё ў Польшчы
Легальнае знаходжанне ў краіне з’яўляецца толькі першым крокам на шляху да новага жыцця ў Польшчы. Наступная задача, часта не менш складаная, гэта забяспечыць тры асноўныя патрэбы: медыцынскую дапамогу, адукацыю для дзяцей і жыллё.
Беларуская мова ў эміграцыі. Парадокс, якога ніхто не чакаў
Большасць беларусаў у Польшчы штодня размаўляе па-руску, але пасля эміграцыі многія пачынаюць інакш глядзець на беларускую мову. Адначасова ім даводзіцца асвойваць польскую, якая становіцца не толькі сродкам адаптацыі, але і часткай новага жыцця.
Ці можа Польшча абысціся без імігрантаў? Якія галіны эканомікі падтрымліваюць беларусы
Грамадзяне Беларусі з’яўляюцца другой па колькасці групай замежнікаў, якія маюць сапраўдныя дазволы на знаходжанне ў Польшчы. Хоць пасля жніўня 2020 года іх колькасць значна павялічылася, беларусы рэдка становяцца галоўнай тэмай грамадскіх дыскусій. Аднак афіцыйныя звесткі дзяржаўных устаноў і вынікі сацыялагічных даследаванняў дазваляюць дастаткова дакладна ацаніць, як гэтая група ўплывае на эканамічнае становішча краіны.